За часоў, калі на нашыя землі наязджалі татары і зазнавалі продкі ад таго нямала гора, трэба была неабыякая пільнасьць, каб ані ты сам, ані, баронь Божа, твая сям'я ня трапілі ў палон. І вось падчас татарскага наезду шляхта аднаго з паўднёвых паветаў узялася р…
CORDA FIDELIUM
频道На кожнае слова адказ гатовы. Лексыкон шляхецкі, дыялектызмы, фразэолёґія, народная творчасьць а многа-многа іншага
互动与广告
近 30 天帖子聚合
- 平均反应
- —
- 平均评论
- —
- 平均转发
- —
- 广告帖子(30 天)
- 0
- 广告占比
- —
- 被提及(30 天)
- 0
榜单位置
各窗口最近一次榜单
暂未进入榜单
频道进入榜单池并满足数据条件后会显示名次。
最近帖子
按发布时间倒序,最多展示 8 条
Трасца табе ў бок, а другая папярок, а трэцяя ў горла, каб цябе расьпёрла! Зычэньне ліхому, брыдкаму, нягоднаму ці абрыдзеламу чалавеку. #прыказкі_і_прымаўкі
Зуб зуба кліча (шчэ - зуб зуба паганяе). Пра лютую халадэчу, сьцюжу, калі ажно дрыжыкі бяруць. #фразэалягізмы
Падчубэрыцца - кульнуць, трынкнуць, узяць чарачку, наступіць на корак, павітацца з карчмаром - адным словам, падпіць. #слоўкі
Калі Стэфан Баторы палічыў, колькі войска лягло ў бітвах проці Масковіі, то падумаў, што лепш бы стрэцца з маскоўскім царом сам-насам. Цар ня быў добры шырмер і на паядынак не паехаў, прыкрыўся тым, што Баторага за караля абралі, а ён гаспадаром нарадзіўся, та…
Чорт па той вайне, калі шаблі ня маеш. Калі згубіў найважнейшае, то і вялікая бяда малым клопатам здаецца; як ня стала хлеба, дык і нож ня трэба. #прыказкі_і_прымаўкі
Гультая сьвяціць. Бібікі перабіваць, байды біць, ленца важыць, гульма гуляць - адным словам, нічога не рабіць. #фразэалягізмы
Усурычыць - тое ж, што й удзюдзюліць, навязаць проці волі якую-колечы рэч, часта лішнюю ці непатрэбную. #слоўкі
相似频道
基于 Telegram 官方相似频道推荐
暂无相似频道
等待相似频道抓取任务运行。